МІНСК, 27 кас — Sputnik. Моцны туман чакаецца ў Беларусі ноччу і раніцай у пятніцу, бачнасць на дарогах істотна пагоршыцца, паведамілі Sputnik у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі абяцалі, што ў чацвер надвор'е крыху палепшыцца, але ненадоўга: ужо ў пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны зноў пройдуць дажджы.
"Ноччу і раніцай 28 кастрычніка ў многіх раёнах рэспублікі, у тым ліку ў Мінску, чакаецца туман", — сказалі ў Гідрамеце. Там таксама паведамілі, што пры гэтым бачнасць на дарогах пагоршыцца — да 100-500 метраў.
Паводле інфармацыі Гідрамета, у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.