МІНСК, 28 кас — Sputnik. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра спорту і турызму Беларусі Міхаілам Партным вывучае грузінскі досвед рэфармавання турыстычнай галіны.
У рамках візіту адбылася сустрэча дэлегацыі з Беларусі з кіраўніком Мінэканомікі Грузіі Дзмітрыем Кумсішвілі. Асаблівая ўвага на сустрэчы была скіравана на агляд сектара турызму ў Грузіі і рэформам, у выніку якіх штогод расце колькасць візіцёраў, якія наведалі краіну, паведамляе Sputnik Грузія. Бакі таксама абмеркавалі важныя пытанні, звязаныя з гандлёва-эканамічнымі адносінамі паміж дзвюма краінамі.
У рамках візіту беларуская дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі грузінскіх прыватных кампаній, якія працуюць у сферы турызму, і азнаёміцца з іх досведам працы.
Міжурадавая камісія па эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Грузіяй была створана ў ліпені 2010 года для рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін. Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва дзвюх краін з'яўляюцца сельская гаспадарка, транспарт, турызм і іншыя.
Знешнегандлёвы абарот паміж Грузіяй і Беларуссю ў студзені-верасні 2016 года склаў каля 60 мільёнаў долараў, у тым ліку экспарт з Грузіі склаў больш 12,3 мільёна долараў, а імпарт з Беларусі — 47,4 мільёна долараў. Дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі адкрылася ў грузінскай сталіцы ў жніўні 2016 года. Амбасада Грузіі ў Беларусі была адкрыта ў 2007 годзе. Грузія і Беларусь устанавілі дыпламатычныя адносіны 6 студзеня 1994 года.