Мінчукі на восеньскіх кірмашах выдаткавалі на гародніну $4,7 млн

© Sputnik / Сергей МальгавкоСельскагаспадарчы кірмаш
Сельскагаспадарчы кірмаш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За верасень-кастрычнік было праведзена 250 кірмашоў, а купляць на восеньскіх сельгас кірмашах беларусы сталі больш і актыўней.

МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Прадукцыю на 8,85 мільёна рублёў рэалізавалі ў Мінску на восеньскіх харчовых кірмашах, паведамілі Sputnik у прэс-службе Галоўнага кіравання спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На кірмашы - Sputnik Беларусь
"Рудое масла ад рудой каровы" ды іншыя цуды: спраўляем Кірмаш!

Апошнія кірмашы прайшлі ў сталіцы на мінулых выходных: у Мінску былі арганізаваны 13 маштабных прадуктовых рынкаў, на якіх беларусы купілі прадуктаў на 1,25 мільёна рублёў.
"У восеньскі перыяд 2016 года ўжо праведзена 250 кірмашоў, рэалізавана 10200 тон садавінагароднінай прадукцыі, 335 тон мясной прадукцыі, 150 тон рыбы і рыбатавараў і 360 тон іншай прадукцыі (малочнай прадукцыі, хлебабулачных, кандытарскіх вырабаў, бакалейных тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання) на агульную суму 8,85 мільёна рублёў", – удакладнілі ў кіраванні.
На восеньскіх кірмашах тавары прадаваліся з мінімальнымі нацэнкамі: бульбу можна было набыць па 15-40 капеек за кілаграм, лук – па 30-80 капеек, а яблыкі – ад 50 капеек да 1,4 рубля.
За аналагічны перыяд мінулага года праведзена 193 кірмашу, рэалізавана 6820 тон садавінагароднінай прадукцыі, 216 тон мясной прадукцыі, 125 тон рыбы і рыбатавараў і 322 тоны іншай прадукцыі на суму 4,77 мільёна рублёў (каля 3 мільёнаў даляраў ЗША па сярэднім курсе восені 2015-га).

Стужка навiн
0