Спартыўная мода: беларусы зараз могуць апрануцца як алімпійцы

© Flickr / NOC BelarusЗборная Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра
Зборная Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартыўная форма з сінтэтычнага матэрыялу (поліэстэру) выраблена на айчынным прадпрыемстве "на аснове апошніх тэндэнцый".

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Экіпіроўка беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра паступіла ў продаж, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

Дызайнер Юлія Латушкіна - Sputnik Беларусь
Латушкіна: я марыла ўбачыць сваю вопратку ў ЦУМе

Алімпійскія гульні праходзілі з 5 па 21 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра. Па выніках 16 спаборніцкіх дзён, зборная Беларусі заняла 40-е месца ў медальным заліку, заваяваўшы дзевяць узнагарод (1 золата, 4 срэбра і 4 бронзы). Праз тры месяцы ў продаж, як і абяцалася раней, паступілі алімпійскія камплекты адзення.

"Зараз усе жадаючыя могуць набыць экіпіроўку беларускай спартыўнай дэлегацыі з калекцыі "Рыа-2016". Калекцыя "Рыа-2016" створана на аснове апошніх тэндэнцый сучаснай сусветнай моды літоўскай кампаніяй Audimas і сшыта на беларускім прадпрыемстве ў Лідзе", — распавялі ў НАК.

Купіць камплекты спартыўнай экіпіроўкі можна на сайце кампаніі Audimas. Так, мужчынская спартыўная куртка варта 219 рублёў 90 капеек, майка пола — 129 рублёў 90 капеек. Каб цалкам апрануцца ў алімпійскую экіпіроўку, беларусу давядзецца заплаціць амаль 630 рублёў (амаль 330 даляраў). Жаночы камплект будзе каштаваць столькі ж.

Дарэчы, парадная форма беларускіх алімпійцаў, у якой яны прынялі ўдзел у цырымоніях адкрыцця і закрыцця Гульняў-2016 — значна танней.

Стужка навiн
0