МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Відэа з апошняга выступу легендарнага савецкага і расійскага блазна Алега Папова выклалі ў інтэрнэт.
Вядомы цыркавы артыст памёр вечарам у сераду ў Растове-на-Доне. Па апошняй інфармацыі ад дырэктара мясцовага цырка, прычынай смерці стала спыненне сэрца. У апошнія хвіліны жыцця артыста з ім побач была жонка.
Апошні выступ Папова
Пасля трагічных навін аб смерці клоўна ў інтэрнэце з'явіўся запіс аднаго з яго апошніх выступленняў — нягледзячы на сталы ўзрост, Папоў працягваў гастраляваць і радаваць публіку сваімі выступамі.
Глядзіце запіс выступу Алега Папова, які адбыўся ў канцы кастрычніка.
Пахаваюць легенду ў Германіі
У апошні шлях Папова сваякі вырашылі праводзіць у Германіі — зараз там жыве дачка знакамітага артыста. Развітаюцца з клоўнам 7 лістапада ў Растове-на-Доне, дзе ён і памёр.
Апошнія хвіліны свайго жыцця Алег Папоў правёў у крэсле — глядзеў тэлевізар і ні на што не скардзіўся. Пасля выкліку "хуткай" медыкам засталося толькі канстатаваць смерць артыста. Папову было 86 гадоў.