МІНСК, 3 лiс — Sputnik. Дваццацімятровую сялянскую кілбасу прыгатуюць на фэсце традыцыйнай беларускай ежы ў Парку гісторыі Сула.
"Беларуская кухня — гэта не толькі дранікі і мачанка. Уласна, пра гэта мы і хочам расказаць гасцям. Беларусь знаходзіцца на стыку рэгіёнаў і культур, таму на яго традыцыі, практыкі і кухню ўплывалі і праваслаўны ўсход, і каталіцкі захад, і паўночная прыбалтыйская культура, і мусульманскія народы, і габрэйская карчомная кухня", — расказалі арганізатары.
За адпраўную кропку арганізатары ўзялі XVII стагоддзе, да гэтага перыяду належаць першыя мясцовыя кулінарныя кнігі, якія дайшлі да нас. Для наведнікаў уладкоўваюць два тэматычных фуд корта "Шляхетныя баль", дзе будуць прапанаваць стравы і напоі арыстакратычнай кухні і "Сялянскi падворак" — зону простай і смачнай літвінскай кухні.
Госці змогуць паспрабаваць гарбузовы суп са скваркамі, традыцыйную ячную кашу з лукам, бігас, шчаўевы суп, збіцень, узвар і многае іншае.
Адным з неспадзевак ад арганізатараў стане гатаванне на велізарнай патэльні дваццацімятровай сялянскай кілбасы. "Гэта трэба убачыць сваімі вачамі", — настойваюць гаспадары Сулы.
Апроч таго, падчас фэсту будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі і праводзіцца ўнікальныя кулінарныя майстар-класы. Гасцей таксама чакаюць канцэрт сярэднявечнай музыкі і кірмаш рамеснікаў.