https://bel.sputnik.by/20201102/Dzyady-prykmety--tradytsy-svyata-1025808578.html
На парозе Дзяды: прыкметы і традыцыі старадаўняга свята
На парозе Дзяды: прыкметы і традыцыі старадаўняга свята
Sputnik Беларусь
Сёння беларускія каталікі адзначаюць восеньскія Дзяды - дзень памяці памерлых продкаў. Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра карані свята і вучыць гатаваць... 02.11.2020, Sputnik Беларусь
2020-11-02T10:22+0300
2020-11-02T10:22+0300
2022-04-14T15:36+0300
спадчына
беларусь
ларыса мятлеўская
нацыянальныя традыцыі
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101484/11/1014841148_0:0:2000:1125_1920x0_80_0_0_cff7d2028df31bad10067f6eacd7e58c.jpg
Кажуць, што душы памерлых падымаюцца на неба па "гусінай дарозе". Гусі адлятаюць у цеплыя краіны восенню, і на гэтыя ж дні прыходзяцца Дзяды - старадаўняе беларускае свята. Нашы продкі верылі, што памерлы ператвараецца ў духа-продка, якога блізкія яму людзі імкнуліся задобрыць, таму што лічылі яго магутным, здольным уплываць на жывых. Адсюль такое трапяткое стаўленне да памінальных дзён. Дарэчы, у славянскай міфалогіі дзядамі называюць не толькі продкаў, але і іх душы.На працягу года свята Дзяды адзначаюць некалькі разоў на год: перад масленічным тыднем, на Радаўніцу, перад Троіцай, перад святам Пятра і на восеньскія Дзяды. Апошнія (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) — самыя галоўныя. Яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні. Звычайна ў народзе казалі не "адзначыць" або "святкаваць Дзяды", а "Дзяды дзедаваць".Беларускі архіолаг Людзміла Дучыц лічыць, што рытуал Дзяды ў найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.На "Дзяды" ў цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Тоўстая вячэраНапярэдадні свята гаспадыні звычайна прыбіралі хату і гаспадарчыя пабудовы. Затым, непасрэдна ў святочны дзень, хатнія мыліся ў лазні, пакідаючы крыху вады і венік для "дзядоў". Не шкадуючы прыпасаў, гатавлі смачныя стравы і пітво для ўрачыстай вячэры. Менавіта таму пра багаты, шчодры стол, застаўлены стравамі, заўсёды казалі: "яды, як на Дзяды", "на стале, як на Дзяды", "наесціся, як на Дзяды". Пачастункі рабілі для таго, каб задаволіць душы продкаў, якія нябачна бы прысутнічаюць на агульным застоллі.За святочным сталом збіралася ўся сям"я
Вера ў тое, што продкі прыходзяць у госці да жывых, існуе па сёння. Існуе перакананне, што калі падчас вячэры са стала скідаецца які-небудзь прадмет, сталовыя прыборы і ежа, то іх не падымаюць да раніцы. Асаблівай прыкметай прысутнасці душаў продкаў лічыцца наяўнасць насякомых вакол стала: іх ні ў якім разе нельга зганяць з ежы - гэта дзяды вячэраюць.Стол на Дзяды быў багаты на стравы і прысмакі
Вакол святочнага стала збіралася ўся сям'я. Гаспадар, які кіраваў абрадам, пасля малітвы паіменна звяртаўся да ўсіх памерлых продкаў, запрашаючы іх прыняць удзел у агульнай вячэры: "Святыя Дзяды, просім за пачэсны стол", або "Дзяды-радзіцелі, хадзіце да нас". Пры гэтым на кароткі час адчынялі дзверы і вокны, а ўюшку ў печы ўвогуле не зачынялі ўсю ноч, паколькі лічылася, што менавіта гэтым шляхам душы продкаў да раніцы пакінуць хату. На стол ставілі так званую Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу.У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў, дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць). Але, нягледзячы на такую колькасць страў, у некаторых вёсках дазвалялася з'есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. У ліку асноўных страў заўсёды былі бліны, клёцкі "з душамі", кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой і іншыя. Клёцкі "з душамі"Інгрыдыенты:Як гатаваць:У мясны фарш дадаць дробна насечаную цыбулю і часнок, пасаліць, дадаць прыправу, усё добра памяшаць і скатаць шарыкі. Нацерці бульбу як для дранікаў, добра яе адціснуць праз марлю або трохкутны мяшэчак-клінок для вырабу клінковага сыру ў які-небудзь посуд. Праз 15 хвілін крухмал асядзе на дно, і сок можна выліць, або выпіць, бо гэта вельмі карысна для страўніка. Праўда, як бывае з карысным, бульбяны сок не вельмі смачны.Падаваць клёцкі можна як з булёнам, так і са смятанай
Далей, у адціснутую бульбу дадаць яйка, соль, крухмал і ўсё змяшаць. Атрымаецца бульбянае цеста, якое трэба раздзяліць на часткі па колькасці мясных шарыкаў. Пры гэтым трэба памятаць, што клёцкі павінны атрымацца велічынёй з мячык для жангліравання, або як далікатны жаночы кулачок.Фарш загортваецца ў бульбу, атрыманыя клёцкі асцярожна апускаюцца у падсолены кіпень. Але вада пры гэтым не павінна моцна кіпець! Варыць іх трэба 30-40 хвілін на слабым агні, не закрываючы каструлю накрыўкай. Клецкі можна падаваць на стол з булёнам ці са смятанай.Каб дзяды жыццю спрыяліУ час урачыстай святочнай вячэры дазвалялася гаварыць толькі пра дзядоў — пра іх жыццё, асобныя жыццёвыя эпізоды і рысы характару, узгадваліся іх словы і настаўленні, мудрыя парады і добрыя ўчынкі.На Дзяды дазвалялася спяваць і танчыць
Святочны вечар быў напоўнены добрым настроем і таямніцай. Дазвалялася спяваць, граць на музычных інструментах, скакаць, пераапранацца ў касцюмы з маскамі. Так паводзілі сябе таму, што продкаў трэба было не толькі добра пачаставаць, але і павесяліць. Лічылася, што тады яны будуць спрыяць у жыццёвых справах сям'і.Пасля вячэры гаспадар казаў: "Святыя дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!"У нашай вёсцы, як і ў многіх мясцінах па Беларусі, на стале і зараз пакідаюць рэшткі страў, бо лічыцца, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы.
https://bel.sputnik.by/20170425/yak-svyatkavali-radaunicu-nashyya-prodki-1028477006.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101484/11/1014841148_178:0:1978:1350_1920x0_80_0_0_3ffdc4dda72424732bedd007e16ef5fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, у беларусі
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, у беларусі
На парозе Дзяды: прыкметы і традыцыі старадаўняга свята
10:22 02.11.2020 (абноўлена: 15:36 14.04.2022) Сёння беларускія каталікі адзначаюць восеньскія Дзяды - дзень памяці памерлых продкаў. Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра карані свята і вучыць гатаваць адмысловыя стравы да святочнага стала.
Кажуць, што душы памерлых падымаюцца на неба па "гусінай дарозе". Гусі адлятаюць у цеплыя краіны восенню, і на гэтыя ж дні прыходзяцца Дзяды - старадаўняе беларускае свята.
Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з ушанаваннем продкаў ("дзядоў") — не толькі памерлых бацькоў, але і ўсіх родзічаў.
Нашы продкі верылі, што памерлы ператвараецца ў духа-продка, якога блізкія яму людзі імкнуліся задобрыць, таму што лічылі яго магутным, здольным уплываць на жывых. Адсюль такое трапяткое стаўленне да памінальных дзён. Дарэчы, у славянскай міфалогіі дзядамі называюць не толькі продкаў, але і іх душы.
На працягу года свята Дзяды адзначаюць некалькі разоў на год: перад масленічным тыднем, на Радаўніцу, перад Троіцай, перад святам Пятра і на восеньскія Дзяды. Апошнія (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) — самыя галоўныя. Яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні. Звычайна ў народзе казалі не "адзначыць" або "святкаваць Дзяды", а "Дзяды дзедаваць".
Беларускі архіолаг Людзміла Дучыц лічыць, што рытуал Дзяды ў найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.
На "Дзяды" ў цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў.
Напярэдадні свята гаспадыні звычайна прыбіралі хату і гаспадарчыя пабудовы. Затым, непасрэдна ў святочны дзень, хатнія мыліся ў лазні, пакідаючы крыху вады і венік для "дзядоў". Не шкадуючы прыпасаў, гатавлі смачныя стравы і пітво для ўрачыстай вячэры. Менавіта таму пра багаты, шчодры стол, застаўлены стравамі, заўсёды казалі: "яды, як на Дзяды", "на стале, як на Дзяды", "наесціся, як на Дзяды". Пачастункі рабілі для таго, каб задаволіць душы продкаў, якія нябачна бы прысутнічаюць на агульным застоллі.
За святочным сталом збіралася ўся сям"я
Вера ў тое, што продкі прыходзяць у госці да жывых, існуе па сёння. Існуе перакананне, што калі падчас вячэры са стала скідаецца які-небудзь прадмет, сталовыя прыборы і ежа, то іх не падымаюць да раніцы. Асаблівай прыкметай прысутнасці душаў продкаў лічыцца наяўнасць насякомых вакол стала: іх ні ў якім разе нельга зганяць з ежы - гэта дзяды вячэраюць.
Стол на Дзяды быў багаты на стравы і прысмакі
Вакол святочнага стала збіралася ўся сям'я. Гаспадар, які кіраваў абрадам, пасля малітвы паіменна звяртаўся да ўсіх памерлых продкаў, запрашаючы іх прыняць удзел у агульнай вячэры: "Святыя Дзяды, просім за пачэсны стол", або "Дзяды-радзіцелі, хадзіце да нас". Пры гэтым на кароткі час адчынялі дзверы і вокны, а ўюшку ў печы ўвогуле не зачынялі ўсю ноч, паколькі лічылася, што менавіта гэтым шляхам душы продкаў да раніцы пакінуць хату.
На стол ставілі так званую Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу.
У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў, дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць). Але, нягледзячы на такую колькасць страў, у некаторых вёсках дазвалялася з'есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. У ліку асноўных страў заўсёды былі бліны, клёцкі "з душамі", кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой і іншыя.
- 1,5 кг бульбы
- 1 цыбуліна
- 2 зубкі часнаку
- 1 яйка
- 400 г свінога фаршу
- Соль
- Перац або каляндра
- Кмен
- Лаўровы ліст
У мясны фарш дадаць дробна насечаную цыбулю і часнок, пасаліць, дадаць прыправу, усё добра памяшаць і скатаць шарыкі. Нацерці бульбу як для дранікаў, добра яе адціснуць праз марлю або трохкутны мяшэчак-клінок для вырабу клінковага сыру ў які-небудзь посуд. Праз 15 хвілін крухмал асядзе на дно, і сок можна выліць, або выпіць, бо гэта вельмі карысна для страўніка. Праўда, як бывае з карысным, бульбяны сок не вельмі смачны.
Падаваць клёцкі можна як з булёнам, так і са смятанай
Далей, у адціснутую бульбу дадаць яйка, соль, крухмал і ўсё змяшаць. Атрымаецца бульбянае цеста, якое трэба раздзяліць на часткі па колькасці мясных шарыкаў. Пры гэтым трэба памятаць, што клёцкі павінны атрымацца велічынёй з мячык для жангліравання, або як далікатны жаночы кулачок.
Фарш загортваецца ў бульбу, атрыманыя клёцкі асцярожна апускаюцца у падсолены кіпень. Але вада пры гэтым не павінна моцна кіпець! Варыць іх трэба 30-40 хвілін на слабым агні, не закрываючы каструлю накрыўкай. Клецкі можна падаваць на стол з булёнам ці са смятанай.
У час урачыстай святочнай вячэры дазвалялася гаварыць толькі пра дзядоў — пра іх жыццё, асобныя жыццёвыя эпізоды і рысы характару, узгадваліся іх словы і настаўленні, мудрыя парады і добрыя ўчынкі.
На Дзяды дазвалялася спяваць і танчыць
Святочны вечар быў напоўнены добрым настроем і таямніцай. Дазвалялася спяваць, граць на музычных інструментах, скакаць, пераапранацца ў касцюмы з маскамі. Так паводзілі сябе таму, што продкаў трэба было не толькі добра пачаставаць, але і павесяліць. Лічылася, што тады яны будуць спрыяць у жыццёвых справах сям'і.
Пасля вячэры гаспадар казаў: "Святыя дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!"
У нашай вёсцы, як і ў многіх мясцінах па Беларусі, на стале і зараз пакідаюць рэшткі страў, бо лічыцца, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы.