https://bel.sputnik.by/20161103/pragnoz-nadvorjya-na-vyhodnyya-1025919460.html
Гідрамет: да канца тыдня падмарозіць - уначы да -10°С
Гідрамет: да канца тыдня падмарозіць - уначы да -10°С
Sputnik Беларусь
У пятніцу цэнтр цыклона, які цяпер накрыў Беларусь, зрушыцца ў Маскоўскую вобласць, і ў рэспубліку пачне паступаць халоднае паветра з поўначы Еўропы, якое і... 03.11.2016, Sputnik Беларусь
2016-11-03T10:37+0300
2016-11-03T10:37+0300
2016-11-03T12:23+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, беларусь, мінск, гідраметэацэнтр рэспублікі беларусь
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, беларусь, мінск, гідраметэацэнтр рэспублікі беларусь
Гідрамет: да канца тыдня падмарозіць - уначы да -10°С
10:37 03.11.2016 (абноўлена: 12:23 03.11.2016) У пятніцу цэнтр цыклона, які цяпер накрыў Беларусь, зрушыцца ў Маскоўскую вобласць, і ў рэспубліку пачне паступаць халоднае паветра з поўначы Еўропы, якое і абумовіць надвор'е ў краіне.
МІНСК, 3 ліс — Sputnik. Пахаладанне чакаецца ў Беларусі да канца бягучага працоўнага тыдня: у ноч на суботу месцамі тэмпература ўначы апусціцца да —10°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па дадзеных Гідрамета, у чацвер Беларусь будзе знаходзіцца ў тылавой частцы цыклона з цэнтрам над Цвярской вобласцю: чакаецца пахмурнае надвор'е з ападкамі — мокрым снегам і дажджом. Тэмпература паветра ўначы складзе —2..+3°С, днём 0..+6°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём — слаба расці.
У пятніцу цэнтр цыклона зрушыцца ў Маскоўскую вобласць, і ў рэспубліку пачне паступаць халоднае паветра з поўначы Еўропы.
"У многіх раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўначы 0..-6°С, максімальная днём ад —2 да +4°С", — сказалі сіноптыкі.
Па словах суразмоўцаў Sputnik, у суботу 5 лістапада ноччу месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём ападкі прагназуюцца ў асноўным па заходняй палове краіны. Уначы будзе холадна: па паўночным усходзе пры праясненнях да —10°С. Днём тэрмометры пакажуць ад —3°С па паўночным усходзе Беларусі да +5°С па паўднёвым захадзе.