"Белавія": вынікі першага дня распродажу квіткоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоТабло ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Табло ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За першыя суткі было прададзена больш за 10 тысяч квіткоў, што складае каля 23% ад агульнай колькасці акцыйных.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. За першыя суткі вялікага распродажу квіткоў, абвешчанага Нацыянальнай авіякампаніяй "Белавія", было прададзена больш за 10 тысяч квіткоў са зніжкай у 50%.

"За першыя суткі было прададзена 10 867 квіткоў. З улікам таго, што ў акцыі ўдзельнічаюць толькі праязныя дакументы "туды-назад", атрымліваецца 21 374 месцы. Гэта каля 23% ад усіх акцыйных квіткоў", — распавялі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

Рэгістрацыя на рэйс Белавія - Sputnik Беларусь
"Белавія" два дні будзе прадаваць квіткі са зніжкай на ўсе рэйсы

За першую хвіліну акцыі было прададзена 6 квіткоў, за 8 хвілін — 168, аднак назваць найбольш папулярныя ў вандроўнікаў кірункі ў кампаніі на дадзены момант не змаглі. Патлумачылі тым, што пакуль ідзе аналіз.

Авіякампанія "Белавія" абвясціла з нагоды Дня грамадзянскай авіяцыі акцыю: 50% ад мінімальнага тарыфу на ўсе свае прамыя рэйсы. Набыць акцыйныя квіткі яшчэ можна на працягу сённяшняга дня.

У рамках акцыі можна будзе набыць квіткі са зніжкай на любы рэйс зімовага раскладу, да 31 сакавіка 2017 года. Праўда, зніжка распаўсюджваецца толькі на мінімальны тарыф, зборы аплачваюцца асобна.

Стужка навiн
0