МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыбудзе ў Мінск, дзе 11 лістапада разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі афіцыйнымі асобамі прыме ўдзел у адкрыцці Саборнай мячэці, перадае прэс-служба турэцкага ўрада.
Раней паведамлялася, што што мячэць адкрыецца ў Мінску 11 лістапада, аднак да нядаўняга часу па пытанні ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця турэцкага лідэра рашэння прынята не было.
"Урачыстае адкрыццё мячэці плануецца правесці 11 лістапада з удзелам Эрдагана, яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі, міністраў і афіцыйных асобаў Беларусі і Турцыі, а таксама рэлігійных прадстаўнікоў з краін Еўразіі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Таксама гаворыцца пра тое, што мячэць, пабудаваная ў 1890 годзе сіламі мусульманскай абшчыны Беларусі, была разбурана ў савецкія гады, а ў 2014 годзе пры дапамозе турэцкага прадстаўніцтва па справах рэлігій (Дыянет) была перабудавана ў адпаведнасці з арыгінальным дызайнам.
"Беларусь з'яўляецца домам для некалькіх тысяч мусульман. Іслам мае доўгую гісторыю ва ўсходне-еўрапейскай краіне", — адзначылі ў прэс-службе.
Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, разам з Эрдаганам у Беларусь прыбудуць прадстаўнікі турэцкіх дзелавых колаў, усяго больш за сто бізнесменаў.