МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне-2017" будзе вызначацца па формуле 50/50 — галасаваннем гледачоў і прафесійнага журы, паведамілі Sputnik у Белтэлерадыёкампаніі.
У бягучым годзе выканаўца Ivan'а, які заняў толькі 12-е месца ў паўфінале, выбралі толькі гледачы — журы ў галасаванні не ўдзельнічала. Пры гэтым музычныя эксперты крытыкавалі дадзены эксперымент, кажучы пра тое, што тэлегледачы таксама могуць быць суб'ектыўнымі.
"Прадстаўнік Беларусі будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу нацыянальнага адбору галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50 на 50", — сказалі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Там таксама паведамілі, што фіналістаў будзе адбіраць толькі прафесійнае журы — гледачам гэтую місію не давераць.
Заяўкі ад выканаўцаў на адбор для "Еўрабачання" пачнуць прымаць сёння, 4 лістапада.
Конкурс "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў маі ў Кіеве (Украіна). Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал прызначаны на 13 траўня.