МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з 45-годдзем адкрыцця гэтай дзяржаўнай установы і 60-годдзем Музея абароны Брэсцкай крэпасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У сваім віншаванні Лукашэнка падкрэсліў, што "подзвіг абаронцаў цытадэлі над Бугам назаўжды ўвайшоў у гісторыю як прыклад стойкасці савецкіх людзей, іх любові да Радзімы і непахіснасці перад захопнікамі".
Таксама прэзідэнт адзначыў, што воіны Брэсцкага гарнізона сталі сімвалам высокага гераізму, самаахвярнасці і мужнасці.
"Менавіта яны, прыняўшы на сябе першы ўдар ворагаў, даказалі, што наш народ ніколі не схіліцца перад фашыстамі", — адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што сёння супрацоўнікі аднаго з найбуйнейшых музеяў Беларусі знаёмяць людзей розных краін і пакаленняў з драматычнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны і "робяць вялікую і ганаровую справу па патрыятычнаму выхаванню моладзі, фарміраванні яе светапогляду і маральных якасцяў".