Відэа

Мяса ёсць: з чаго робяць беларускую курыную кілбасу

Падпісацца
Прадпрыемства - удзельнік саюзнай праграмы маніторынгу якасці і бяспекі харчовых прадуктаў паказала журналістам амаль увесь вытворчы ланцужок.

Прыватнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі, паказала журналістам амаль увесь тэхналагічны працэс вытворчасць сасісак і кiлбасы. Не паказалі толькі куратнікі — з-за санітарных патрабаванняў. Для наведвання куратніка староннімі людзьмі патрабуецца дазвол санітарнага ўрача вобласці.

Кілбаса - Sputnik Беларусь
Гіганцкую сялянскую кілбасу прыгатуюць на свяце ў Суле

"У нашай кiлбасе мяса ёсць. Для вытворчасці аднаго кілаграма сыравэнджанай кiлбасы выкарыстоўваецца каля двух кілаграмаў кускавога мяса — за кошт усыхання прадукту", — распавёў дырэктар прыватнага агракамбіната Аляксандр Скрыпко.

Прадпрыемства вырабляе таксама прадукцыю для дзяцей. Скрыпко пракаментаваў Sputnik ідэю поўнай адмовы ад сасісак у рацыёне дашкольнікаў, якая перыядычна абмяркоўваецца ў беларускім грамадстве. У пачатку года ініцыятыўная група матуль звярнулася з падобнай просьбай у Міністэрства аховы здароўя.

"У нашых гатовых вырабах для дзяцей змяшчаецца каля 85% кускавога мяса. Гэта значыць трэба глядзець склад і разумець, што гэта прадукт, зроблены з якаснай сыравіны, і што ён праходзіць усе ступені асаблівага кантролю", — заўважыў Скрыпко.

Стужка навiн
0