МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Вільню на Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі Sputnik у прэс-службе БЧ.
Дадатковы цягнік міжнародных ліній №801/802 паедзе 7 лістапада ў сталіцу Літвы з-за павелічэлага пасажырапатоку.
"Цягнік №801 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 08:10 і прыбываць у Вільню ў 10:59. Час адпраўлення цягніка №802 зь Вільні — 20:05, прыбыцця ў Мінск — 00:49", — паведамілі ў БЧ.
Таксама чыгунка павялічыць у два разы колькасць месцаў у цягніку №805/806 для забеспячэння праезду пасажыраў у напрамку Мінск — Вільнюс 8, 11, 18 і 25 лістапада.
У цяперашні час па беларускай магістралі ў кірунку Мінск — Вільнюс курсіруюць чатыры пары цягнікоў — штодня №805 / 806, №807 / 808 і № 803/804, цягнік №801/802 ходзіць па суботах і нядзелях.