МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Пытанні павышэння якасці харчавання будуць разгледжаны ў Мінску, у Нацыянальнай акадэміі навук падвядуць вынікі маніторынгу якасці харчовых тавараў на беларускім рынку, паведамілі ў НАН.
"9 лістапада 2016 года ў 15:00 у НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", — паведаміла Sputnik прэс-сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Наталля Марцалева.
Паводле яе слоў, на мерапрыемстве будзе разгледжана тэма: "Маніторынг харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь — 2015: сацыяльна-эканамічныя аспекты павышэння якасці харчавання насельніцтва".
На пасяджэнні Міжведамаснага савета таксама будзе нададзена ўвага пытанням маніторынгу паказчыкаў якасці і бяспекі харчовай прадукцыі, адзначыла Марцалева.
У пасяджэнні прымуць удзел члены Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, паведаміла прэс-сакратар НАН.