МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Беларусь перамагла ў намінацыі "Агратурызм" конкурсу National Geographic Traveler Awards 2016, які праводзіцца расійскай версіяй папулярнага часопіса пра падарожжа.
Онлайн-галасаванне праходзіла на сайце часопіса c 8 верасня па 6 лістапада, краіны і рэгіёны змагаліся за перамогу ў 23 намінацыях, у тым ліку "пляжны адпачынак", "сямейны адпачынак", "лепшы гастранамічны тур" і іншых.
Беларусь прарвалася адразу ў дзвюх намінацыях. У намінацыі "Агратурызм" рэспубліка была прызнана лепшай — за нашу краіну аддалі свае галасы 24% рэспандэнтаў. На другім месцы ў рэйтынгу лепшых для агратурызму краін размясцілася Італія (22%), на трэцім апынулася Францыя (20%). Расія набрала ў гэтай намінацыі 18%, Грузія — 9%.
У мінулым годзе Беларусь займала другое месца рэйтынгу ў намінацыі "Агратурызм" — наперадзе была Італія.
Таксама рэспубліка трапіла ў спіс з пяці лепшых краін для аздараўленчага адпачынку, Беларусь апярэдзілі Ізраіль, Чэхія, Венгрыя і Расія.
Агратурызм — шырокае паняцце, якое ўключае ў сябе адпачынак па-за гарадской мясцовасцю. У Беларусі для развіцця дадзенага сегмента турызму ствараюцца аграсядзібы, у якіх турысты могуць пазнаёміцца бліжэй з сельскім ладам жыцця і мясцовымі традыцыямі.