Студыі плануюць зняць асобны серыял пра Шэлдана Купера

© Photo : CBS (2007-2019)Кадр з серыялу "Тэорыя вялікага выбуху"
Кадр з серыялу Тэорыя вялікага выбуху - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спін-оф "Тэорыі вялікага выбуху" будзе прысвечаны гісторыі маладога персанажа ў выкананні Джыма Парсанса.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Тэлевізійныя кампаніі плануюць зняць асобны серыял пра маладога доктара Шэлдана Купера, паведаміў амерыканскі часопіс Variety.

Шэлдан Купер — галоўны герой папулярнага тэлесерыяла "Тэорыя вялікага выбуху". Персанаж палюбіўся гледачам незвычайным характарам, а за выкананне яго ролі акцёр Джым Парсанс атрымаў мноства прэмій.

Кадр з фільма Доктар Стрэндж - Sputnik Беларусь
"Доктар Стрэндж" застаецца лідэрам беларускага пракату

Цяпер кампаніі Warner Bros. TV і CBS плануюць зняць серыял пра маладога Купера. У дадзены момант тэлесерыял знаходзіцца на пачатковай стадыі распрацоўкі, а адным з прадзюсараў выступіць сам выканаўца ролі Парсанс.

ТБ-студыі пакуль не распавядаюць аб магчымым сюжэце спін-офу "Тэорыі вялікага выбуху". У той жа час працягваецца паказ дзясятага сезону самога тэлесерыяла. Магчыма, ён будзе працягнуты і на наступны год, а акцёры з серыяла прызнаныя самымі высокааплатнымі на тэлебачанні — за кожную серыю яны атрымліваюць па мільёне долараў.

На экраны "Тэорыя вялікага выбуху" выходзіць з восені 2007 года, за гэты час серыял стаў не толькі самым папулярным на тэлебачанні, але і лідэрам па колькасці пірацкіх запамповак і онлайн-праглядаў у інтэрнэце.

Стужка навiн
0