Лукашэнка дазволіў беларусам захоўваць дома колькі заўгодна алкаголю

© SputnikБутэлькі ў бары
Бутэлькі ў бары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вазіць па краіне можна будзе па-ранейшаму толькі 5 літраў спіртнога, набытага для ўласнага спажывання.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада падпісаў дэкрэт №5 "Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў", якім адменены ліміт на колькасць спіртнога, якое могуць захоўваць дома грамадзяне рэспублікі, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідэра.

У цяперашні час, згодна з артыкулам 12.27 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, грамадзяне маюць права захоўваць дома не больш за 15 літраў спіртных напояў без дакументаў, якія пацвярджаюць іх легальнае набыццё. За парушэнне гэтай нормы прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй лішкаў алкаголю.

Вытворчасць лекаў - Sputnik Беларусь
Настойка глогу: два флакона ў адны рукі і фэйс-кантроль

"Дэкрэтам адмяняецца абмежаванне па дазволенай да захоўвання для асабістых мэтаў колькасці алкагольных напояў, вырабленых за межамі Беларусі, не маркіраваных беларускімі акцызнымі маркамі і (або) адмысловымі маркамі, і захоўваецца гранічны аб'ём (пяць літраў) такіх алкагольных напояў, які фізічныя асобы маюць права перамяшчаць па тэрыторыі краіны", — сказалі ў прэс-службе.

Там таксама паведамілі, што за парушэнне гэтага абмежавання ўсталяваны штраф у памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, якія перавышаюць колькасць, дазволеную да перамяшчэння, або без канфіскацыі. Пры гэтым за паўторнае на працягу года парушэнне можа быць канфіскаваны транспарт, на якім перавозілася спіртное, незалежна ад таго, каму ён належыць.

Дакументам узмоцнена адказнасць за продаж фізасобай імпартных алкагольных напояў без беларускіх акцызаў: уведзена канфіскацыя ўсяго спіртнога, а за паўторнае на працягу года ўчыненне гэтага правапарушэння — павялічаны штраф (да 30 базавых велічынь) і канфіскацыя алкаголю.

Стужка навiн
0