Пагаршэнне надвор'я 10 лістапада: абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

© Sputnik / Анна НефедоваСнег
Снег - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных сіноптыкаў, ноччу 10 лістапада ў цэнтральных і паўночных раёнах Беларусі пройдзе моцны снег.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Істотнае пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі ў чацвер 10 лістапада, у сувязі з гэтым на тэрыторыі краіны абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Сабака - Sputnik Беларусь
Рабаў: адчыняюцца вароты зімы - у пятніцу ноччу да -14°С

Раней у Гідрамеце паведамілі, што непагодлівае надвор'е ў рэспубліку прынясе франтальны раздзел, які будзе перамяшчацца па тэрыторыі краіны.

"У ноч на 10 лістапада, ў чацвер, у цэнтральных і паўночных раёнах рэспублікі чакаюцца моцныя ападкі — снег і мокры снег", — сказаў Рабаў.

Ён таксама ўдакладніў, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў рэспубліцы аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.

Па дадзеных Гідрамета, пасля непагодлівага чацвярга ў краіну прыйдзе па-сапраўднаму зімовае пахаладанне: у пятніцу месцамі ноччу тэмпература пры праясненнях апусціцца да —14°С. Халоднае надвор'е захаваецца і на выходных: днём тэмпература паветра не падымецца вышэй +1°С.

Стужка навiн
0