МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Распродаж харчовых тавараў на сталічным Камароўскім рынку прайшоў без ажыятажу, перадае карэспандэнт Sputnik c месца падзей.
"Камароўка" робіць дні зніжак рэгулярна па серадах. Як правіла, зніжкі да 25% распаўсюджваюцца на ўсе папулярныя тавары: гародніну, садавіну, мяса, рыбу і шэраг іншых.
У сераду 9 лістапада праходзіць чарговы дзень зніжак на рынку. Як пераканаўся карэспандэнт Sputnik, моцнага ажыятажу і штурханіны паміж гандлёвымі радамі няма — гандаль ідзе ў мерным рэжыме.
Некаторыя гандлёвыя кропкі зніжалі кошт прадуктаў ад 10% да 25%. Акрамя мяса і плодаагародніннай прадукцыі ў спісе "акцыйных" тавараў былі жывыя і штучныя кветкі, абутак і спецыі, а таксама абед у мясцовай сталовай і шэраг іншых.