Эрдаган 11 лістапада наведае Беларусь і сустрэнецца з Лукашэнкам

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу Эрдаган разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, міністрамі і афіцыйнымі асобамі Беларусі і Турцыі, а таксама рэлігійнымі прадстаўнікамі з краін Еўразіі прыме ўдзел у адкрыцці Саборнай мячэці.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Афіцыйныя перамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбудуцца 11 лістапада ў Палацы Незалежнасці, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнты абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

У рамках праграмы афіцыйнага візіту прэзідэнта Турцыі ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме.

Як чакаецца, кіраўнікі дзяржаў таксама возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску. Глядзіце ў фотарэпартажы Sputnik, як мячэць рыхтуецца да прыёму высокіх гасцей >>

Стужка навiн
0