Выстава кітайскіх тавараў у Мінску - ад шкарпэтак да жэмчугу

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа выставе кітайскіх тавараў у Мінску
На выставе кітайскіх тавараў у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У "Белэкспа" праходзіць выстава тавараў Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, тут прадстаўлены як шматлікія прадпрыемствы рэгіёну, так і спажывецкія тавары, якія ў ім вырабляюць.

МІНСК, 9 ліс — Sputnіk. У Мінску адкрылася выстава тавараў Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, якая праходзіць у выставачным павільёне "Белэкспа". У рамках мерапрыемства шырока прадстаўлены напрацоўкі рэгіёну ў сферы лагістыкі, будаўніцтва, турызму, інавацыйных тэхналогій і прамысловасці.

Гандаль на Камароўскім рынку - Sputnik Беларусь
Фотафакт: распродаж на Камароўцы без ажыятажу

Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён — найбуйнейшы ў Кітаі, багаты радовішчамі золата, нафты і вугалю.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа выставе кітайскіх тавараў у "Белэкспа"
На выставке китайских товаров в Белэкспо - Sputnik Беларусь
На выставе кітайскіх тавараў у "Белэкспа"

Нягледзячы на тое, што экспазіцыя арганізавана па прынцыпе b2b — бізнэс для бізнэсу — і арыентавана на заключэнне прамых дамоўленасцей паміж кампаніямі, асаблівую цікавасць выклікалі тавары народнага спажывання, якія ў багацці прадстаўлены на выставе.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа выставе кітайскіх тавараў
На выставке китайских товаров - Sputnik Беларусь
На выставе кітайскіх тавараў

Сярод кітайскай прадукцыі, якую можна набыць на выставе — традыцыйны кітайскі хлеб, спецыі, энергазберагальныя тавары, прадукцыя з вярблюджай воўны, а гэтак жа трыкатаж, сувеніры і вырабы з жэмчугу.

Стужка навiн
0