МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Пытанне абмеркавання беларускага культурнага сезона ў Аўстрыі сёння знаходзіцца ў стадыі разгляду, паведаміў журналістам у чацвер міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Аўстрыйскі культурны сезон праходзіць у беларускай сталіцы з 5 лістапада: старт мерапрыемстваў быў дадзены канцэртамі класічнай музыкі.
Цяпер чыноўнікі ад культуры не выключаюць, што прадставяць беларускія традыцыі і мастацтва і ў Вене.
"Абмяркоўвалі пытанні правядзення Беларускага культурнага сезона ў Аўстрыі. Ёсць у нас сталая з савецкіх часоў форма — дні культуры, якія доўжацца некалькі дзён. Я ўскладаю вялікія надзеі на тое, каб пасол Аўстрыі праз свае каналы выведзе нас на нашых партнёраў у міністэрстве культуры Аўстрыі. Наш пасол, вядома, таксама будзе працаваць", — распавёў кіраўнік Мінкульта.
Святлоў адзначыў: галоўнае — у ходзе сумесных мерапрыемстваў культурныя сувязі завязваюцца не паміж профільнымі ведамствамі, а паміж калектывамі і ўстановамі.
Міністр паабяцаў выкарыстоўваць "усе даступныя сродкі і ісці праз усе даступныя каналы" для сумесных праектаў і прадстаўлення культуры Беларусі ў Аўстрыі.