У адкрыцці Саборнай мячэці прымуць удзел кіраўнікі хрысціянскіх канфесій

© Sputnik / Анна НефедоваМячэть
Мячэть - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На адкрыццё Саборнай мячэці ў Мінску прыбылі прадстаўнікі мусульманскіх абшчын з Расіі і Турцыі.

МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Кіраўнікі дзвюх хрысціянскіх канфесій Беларусі возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і кіраўнік РКЦ у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо прыбылі ў будынак мячэці.

© Sputnik / Анна НефедоваАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на адкрыцці мячэці
Архиепископ Тадеуш Кондрусевич на открытие мечети - Sputnik Беларусь
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на адкрыцці мячэці

У зале на першым паверсе мячэці ўжо сабраліся вернікі і шматлікія госці — гэта лідэры мусульманскіх абшчын з Расіі — Чачні і Татарстана, а так жа Турцыі і шэрагу іншых краін.

© Sputnik / Анна НефедоваПрадстаўнікі Сусветнага кангрэса татараў прыбылі ў Мінск на адкрыццё мячэці
Представители Всемирного конгресса татар прибыли в Минск на открытие мечети - Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі Сусветнага кангрэса татараў прыбылі ў Мінск на адкрыццё мячэці

Таксама ў мячэць прыбылі міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў, мэр Мінска Андрэй Шорац.

Падзею будуць асвятляць некалькі дзесяткаў журналістаў, у тым ліку шматлікі пул турэцкіх СМІ.

© Sputnik / Анна НефедоваСтарэйшыны мусульманскіх абшчын прыбылі ў Мінск на адкрыццё мячэці
Старейшины мусульманских общин прибыли в Минск на открытие мечети - Sputnik Беларусь
Старэйшыны мусульманскіх абшчын прыбылі ў Мінск на адкрыццё мячэці

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыбыў сёння з афіцыйным візітам у Беларусь. Ён возьме ўдзел у адкрыцці Саборнай мячэці, якая знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Грыбаедава і Ігнаценка, побач з былымі мусульманскімі могілкамі.

Першапачаткова яе будаўніцтва фінансавала Сірыя, на завяршальным этапе гэтым пытаннем займаецца турэцкі бок.

© Sputnik / Анна НефедоваШорац прыбыў у мячэць
Шорец прибыл в мечеть - Sputnik Беларусь
Шорац прыбыў у мячэць

Мінская Саборная мячэць, у якой адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў, стане адной з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе.
Вышыня мінарэта мячэці складае 32,5 метра. У цяперашні час у Беларусі дзейнічае восем мячэцяў, чатыры з якіх знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Службы ў беларускіх мячэцях вядуцца на арабскай мове.

© Sputnik / Анна НефедоваУ чаканні святочнага намаза ў мячэці
В ожидании праздничного намаза в мечети - Sputnik Беларусь
У чаканні святочнага намаза ў мячэці

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Абу-Бекіра Шабановіча, усебеларускі з'езд мусульман, які намечаны на снежань 2016 года, плануецца правесці ў новай мячэці.

Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Эрдаган - Sputnik Беларусь
У Мінску праходзяць перамовы Эрдагана і Лукашэнкі

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, на тэрыторыі рэспублікі пражывае каля 30 тысяч чалавек, якія вызнаюць іслам: 10 тысяч татараў, 6,5 тысяч азербайджанцаў, па 1,5-2 тысячы узбекаў, казахаў і туркмэнаў. Першыя згадкі аб мусульманах на тэрыторыі Беларусі адносяцца да XV стагоддзя.

Самы старажытны храм мусульман у рэспубліцы знаходзіцца ў Іўе Гродзенскай вобласці.

Стужка навiн
0