МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першых прывітальных словах у адрас прыбыўшага у Мінск з афіцыйным візітам Рэджэпа Таіпа Эрдагана заклікаў госця не звяртаць увагі на "жорсткае надвор'е" і запэўніў у добрасуседскіх пачуццях і шчырым дачыненні да Турцыі.
"Наша сяброўства прайшло выпрабаванне часам, і вы можаце быць упэўненыя ў нашых адносінах", — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з Эрдаганам.
Беларускіх лідэр адзначыў, што паміж Беларуссю і Турцыяй няма палітычных рознагалоссяў, краіны маюць адзіны погляд на міжнародны парадак дня. Акрамя таго, добра развітыя адносіны па дыпламатычных каналах.
"Гандлёва-эканамічныя адносіны трохі адстаюць, але нават і ў гэтай частцы існуе магчымасць для добрага прарыву", — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі выказаў Эрдагану падзяку за тое, што разам з ім у Мінск прыбылі каля 200 прадстаўнікоў і кіраўнікоў буйных турэцкіх кампаній. Усе яны возьмуць удзел у Беларускім-турэцкім бізнес-форуме. З беларускага боку чакаецца ўдзел каля 300 прадстаўнікоў бізнесу.
Лукашэнка падкрэсліў, што па колькасці ўдзельнікаў гэта будзе самы буйны форум. "Упэўнены, што ў выніку гэтага візіту мы зможам падняцца яшчэ на адну прыступку нашых адносін. Мы заўсёды будзем прадказальнымі для Турцыі, і наша палітыка заўсёды будзе адпавядаць таму курсу, які вы праводзіце", — сказаў беларускі прэзідэнт.
У сваю чаргу Рэджэп Таіп Эрдаган нагадаў, што Турцыя стала першай дзяржавай, якая прызнала незалежнасць суверэннай Беларусі.
Высокі госць выказаў надзею, што ў вельмі хуткім часе аб'ём узаемнага тавараабароту паміж дзвюма дзяржавамі ўдасца нарасціць да ўзроўню ў адзін мільярд долараў. Ён таксама адзначыў, што на сённяшні дзень аб'ём турэцкіх інвестыцый у беларускую эканоміку складае каля палутара мільярдаў даляраў.
"Я ўпэўнены, што наша з вамі хваляванне надасць бізнесменам добры імпульс, каб ажыццявіць тут добрыя праекты, якія будуць нацэлены толькі на поспех. Наш візіт будзе добрым пачаткам для будучыні", — сказаў Эрдаган.