МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Нацыянальны статыстычны камітэт шукае спонсара для перапісу насельніцтва ў 2019 годзе, заявіла кіраўнік Белстата Іна Мядзведзева ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Чарговы перапіс насельніцтва Беларусі плануецца на 2019 г.
"Натуральна, калі знойдзецца фундатар — а мы на самай справе шукаем спонсара — то мы гатовыя былі б разгледзець варыянты. Натуральна, мы будзем глядзець, каб гэта было адэкватнае пытанне і ён быў цікавы для Беларусі", — заявіла ў эфіры ТБ Мядзведзева.
Спонсарам перапісу можа быць не толькі камерцыйная структура — мінулы перапіс спансаваў Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA).
"Былі прапанаваныя сродкі для апрацоўкі перапісу. Пры гэтым спонсар не агучваў патрабаванняў па змяненні перапіснога ліста, яны не прасілі што-небудзь уключаць", — патлумачыла Мядзведзева.
Кошт перапісу насельніцтва ў 2009 годзе склаў паўтара долара на аднаго жыхара. Пры гэтым, адзначыла Мядзведзева, нельга казаць пра паняцце "акупнасць перапісу".
"Інфармацыя, якая збіраецца падчас перапісу, настолькі актуальная для дзяржавы, што яе трэба ўспрымаць як агульнанацыянальны заказ", — патлумачыла кіраўнік Белстата.
Да будучага перапісу ў 2019 годзе адмовяцца ад папяровых носьбітаў — усё будзе запаўняцца на планшэце. Як чакаецца, працу будуць праводзіць каля 14 тысяч чалавек.