МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Фантастычны фільм "Доктар Стрэндж" застаўся лідэрам кінапракату ў Беларусі па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат". Па выніках папярэдняга тыдня ў сталічных кінатэатрах на "Доктара Стрэнджа" схадзілі амаль 16 тысяч чалавек, якія прынеслі стужцы больш 83,7 тысячы беларускі рублёў. На другім месцы ў рэйтынгу — фантастычны фільм "Прыбыццё", які стартаваў у чацвер.
На "Прыбыццё" у Мінску схадзілі больш за 11 тысяч чалавек, фільм ужо зарабіў крыху больш за 60 тысяч рублёў. Мяркуючы па станоўчым водгуках і крытыцы, "Прыбыццё" будзе дастаткова паспяховым у пракаце, а таксама можа пазмагацца і за шэраг прэстыжных прэмій. Многія стужку называюць "спадчынніцай" фантастычных карцін "Гравітацыя" і "Інтэрстэлар".
На трэцім месцы ў мінскім пракаце — "Тролі" і 42,5 тысячы рублёў. Замыкаюць пяцёрку лідэраў "Дзяўчына ў цягніку" і "Шпіёны па суседстве".
Аналагічная сітуацыя і ў пракаце ўсіх краін СНД — "Доктар Стрэндж" за мінулыя выхадныя сабраў больш за тры мільёны долараў, "Прыбыццё" — каля двух мільёнаў долараў. Замыкае тройку пракату ў СНД мультфільм "Тролі".
У сусветным пракаце "Доктар Стрэндж" зарабіў за ўвесь час каля 500 мільёнаў долараў.