Маркіроўка 18+: пра што забароняць распавядаць дзецям ужо ў наступным годзе

© Pixabay / mojzagrebinfoДзіця глядзіць тэлевізар
Дзіця глядзіць тэлевізар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для вызначэння узроставай маркіроўкі будуць прымаць у разлік і "сэнсавую адэкватнасць" кантэнту для дзяцей.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Матывіровачную да здзяйснення антысацыяльных дзеянняў інфармацыю забароняць для распаўсюджвання сярод непаўналетніх у Беларусі, заявіла ў аўторак намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Галаўнёва.

Узроставыя абмежаванні - Sputnik Беларусь
Узроставая маркіроўка друкаванай і відэапрадукцыі ў пытаннях і адказах

Беларускае заканадаўства прадугледжвае ўвядзенне з 1 ліпеня наступнага года абавязковай узроставай маркіроўкі інфармацыі. Зараз спецыялісты працягваюць працаваць над пакетамі адпаведных дакументаў і крытэрамі ацэнкі ўзроставага цэнзу — ён будзе залежаць і ад "сэнсавай адэкватнасці".

"Прапануецца максімальна выключыць распаўсюджванне сярод непаўналетніх так званай заахвочвальнай інфармацыі. Гаворка ідзе пра інфармацыю, накіраваную на фарміраванне матывацыі да здзяйснення канкрэтных антысацыяльных дзеянняў цi здольнай аказаць негатыўнае ўздзеянне на сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі непаўналетняга, у тым ліку шляхам пераканання, пераймання", — падкрэсліла Галаўнёва.

Толькі для паўналетніх цяпер будзе ўся інфармацыя, якая заклікае ўжываць тытунёвыя вырабы або алкаголь. Забароняць сярод дзяцей і "дыскрэдытуючую інстытут сям'і і шлюбна-сямейныя адносіны" інфармацыю.

Пад забаронай для дзяцей апынецца і інфармацыя, якая замінае фарміраванню здаровага ладу жыцця, якая змяшчае нецэнзурныя словы і выразы, а таксама заахвочвае да здзяйснення злачынства ці іншай грамадска небяспечнай дзеі.

"Да гэтай жа катэгорыі варта адносіць кантэнт, у якім заахвочваецца або станоўча ацэньваецца жорсткасць, фізічны, псіхічны, сэксуальны гвалт, сэксуальная эксплуатацыя, сэксуальныя адносіны з удзелам дзяцей; станоўча ацэньваецца злачынства ці ідэалізуюцца злачынцы, заахвочваюцца гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да людзей і жывёлам і іншае", — заключылі спецыялісты, якіх працытавала БелТА.

Стужка навiн
0