Чубаты жаваранак стаў птушкай 2017 года ў Беларусі

© Flickr / Vince SmithЧубаты жаваранак
Чубаты жаваранак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такіх птушак за апошнія 30 гадоў у Еўропе стала менш на 95%, чубаты жаваранак (жаўрук-смяцюх) занесены ў Чырвоную кнігу.
МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Птушкай наступнага года стаў чубаты жаваранак, паведамілі Sputnik у аб'яднанні "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
Турухтан - Sputnik Беларусь
Арнітолагі назвалі самую распусную птушку Беларусі
Кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 года. Згодна традыцыі, галоўнага героя будучага года арганізацыя называе ў канцы лістапада. Як паведамілі ў сераду ў арганізацыі, 2017-ы год будзе прысвечаны чубатаму жаваранку.
"Птушка не такая прыкметная, як папярэднікі — гогаль і вушастая сава. Але ўвага чубатаму жаваранку неабходная: іх колькасць у Еўропе за апошнія 30 гадоў скарацілася на 95%. У Беларусі птушка знікае і занесена ў Чырвоную кнігу. Так што 2017 год — час лепей даведацца пра тое, хто такі чубаты жаваранак, якія ў яго праблемы", — паведамілі ў арганізацыі.
Галоўнай пагрозай для чубатага жаваранка, як і іншых птушак, арнітолаг Сямён Левы назваў вулічных катоў.
"Калі ў вас ёсць кот — просім дапамагчы і надзець на гадаванца аброжак са званочкам. Тады ён не зможа паляваць на птушку года і іншых дзікіх птушак", — сказаў ён.
Просяць арнітолагі і дапамагчы скласці "чубатую" карту — занасіць дадзеныя пра месцы сустрэчы з гэтымі птушкамі на сайт florafauna.by. Раней званне "Птушка года" ўдастойваўся белы бусел, белая пліска, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая няясыць, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі краншнэп, чорны стрыж, удод, зязюля і гогаль.
Стужка навiн
0