Электронныя рэцэпты і медкарты ўводзяць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ рэгістратуры
У рэгістратуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інфарматызацыю сталічных устаноў аховы здароўя завершаць ужо да 2018 года, аднак пакуль ад "аналагавых" рэцэптаў і картак не адмовяцца.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Электронныя медыцынскія карты і рэцэпты ўжо ўведзены ва ўсіх сталічных паліклініках, паведамілі журналістам прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.

Тэмпература - Sputnik Беларусь
Міністэрства аховы здароўя: грып не больш актыўны, чым летась

Укараненне сучасных тэхналогій у паліклініках Мінска завершыцца да 2018 года, а ва ўсёй краіне — да 2020 года.

Так, ужо ў лістападзе ўсе мінскія паліклінікі пачалі выдаваць электронныя рэцэпты і ствараць электронныя амбулаторныя карты. Пакуль іх атрыманне неабавязковае, аднак ужо з 1 студзеня 2017 года без такіх рэцэптаў нельга будзе купіць лекі ў дзяржаптэцы, а ў перспектыве — і ва ўсіх аптэчных сетках. Папяровыя рэцэпты і амбулаторныя карты пакуль застаюцца, аднак паступова ад іх будуць адмаўляцца. Іх лічбавыя аналагі — адмысловыя пластыкавыя карткі, якія афармляюцца ў рэгістратуры паліклінікі і выдаюцца пацыентам бясплатна.

Каб атрымаць электронную медкарту, неабходна падысці з пашпартам у рэгістратуру паліклінікі. Мяркуецца, што афармленне карткі зойме не больш за дзесяць хвілін, аднак праз чалавечы фактар і нагрузкі можа заняць крыху больш часу.

У перспектыве беларускія медыкі змогуць кансультаваць пацыентаў праз інтэрнэт, а грамадзяне атрымаюць магчымасць заказваць выпіскі са сваёй гісторыі хваробы анлайн.

Стужка навiн
0