МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Прахалоднае і туманнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер 24 лістапада, ападкі магчымыя толькі ў паўночных раёнах рэспублікі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што зіма на гэтым тыдні яшчэ не пачнецца: сярэдняя дэкадная тэмпература паветра будзе на 1-2°С вышэй за кліматычную норму.
"Будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах па поўначы невялікі дождж, слабы галалёд. Па захадзе ў асобных раёнах туман", — сказалі ў Гідрамеце. Там таксама паведамілі, што вецер будзе паўднёвага напрамку з пераходам на заходні ўмераны, па поўначы — парывісты.
Па словах суразмоўцаў Sputnik, максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе +1..5°С, у заходніх раёнах — да +7°С.
У Мінску, паводле звестак Гідрамета, без істотных ападкаў, слабы туман, удзень тэрмометры пакажуць ад +1 да +3°С.