Мінскім цырульням раздадуць залатыя і срэбныя нажніцы

© Flickr / Phil RichardsДзіця ў цырульні, архіўнае фота
Дзіця ў цырульні, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэйтынг цырульняў павінен дапамагчы спажыўцу знайсці прафесійнага майстра і матываваць цырульнікаў.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Мінскі гарадскі выканкам прыняў рашэнне скласці рэйтынг сталічных цырульняў, паведаміла ў сераду начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

Праца барбершопа - Sputnik Беларусь
Пастрыгчыся ў Мінску даражэй, чым у Лос-Анжэлесе, але кошты будуць падаць

Татальны маніторынг, на аснове якога і будзе складзены рэйтынг, пачнецца ўжо ў снежні.

"У бягучым годзе ў нас вырасла колькасць зваротаў грамадзян, незадаволеных якасцю аказваемых цырульнямі паслуг. Акрамя таго, нашы кантрольныя наглядныя мерапрыемствы выявілі парушэнні ў 97% правераных аб'ектаў. Гаворка ідзе як аб парушэннях правіл аказання паслуг, так і санітарна-гігіенічных нормаў і нарматываў. Таму Мінгарвыканкамам і было прынята рашэнне правесці рэйтынг цырульняў", — распавяла Емяльянава.

Для ацэнкі цырульняў было сфармавана два чэк-лісты. Першы прысвечаны прафесіяналізму і ўмовам, якія могуць прапанаваць салоны сваім кліентам. Ёсць нават пункт, які тычыцца наяўнасці паркоўкі для ровараў.

На падставе вынікаў другога чэк-ліста будуць ацэньваць, наколькі старанна цырульні выконваюць санітарна-гігіенічныя патрабаванні.

Па кожным пункце будуць налічвацца балы. У залежнасці ад сумы набраных балаў установам выставяць ацэнкі ад пяці да адзінкі. Выдатнікам абяцаюць выдаць сертыфікат з сімвалічнымі залатымі нажніцамі, тым, хто атрымае ніжэйшыя балы — сярэбраныя, бронзавыя і сталёвыя адпаведна.

"Гэта будзе нешта накшталт мішленаўскіх зорак у рэстаранаў", — удакладніў адзін з ініцыятараў праекта майстар Андрэй Пратапопаў.

Са слоў Емяльянавай, галоўная мэта складання рэйтынгу — павысіць якасць аказваемых паслуг і матываваць майстроў развівацца.

"Самае галоўнае — павысіць якасць паслуг ды інфармаваць наша насельніцтва пра тое, якія аб'екты бяспечныя з пункту гледжання строгага прытрымлівання санітарна-гігіенічных нормаў", — удакладніла яна.

Ацэньваць прафесіяналізм майстроў будуць з улікам наяўнай у іх адукацыі, колькасці пройдзеных курсаў павышэння кваліфікацыі і прысвоенай катэгорыі.

"Меркаванне спажыўца будзе суб'ектыўным, таму мы вырашылі адштурхоўвацца ад нарматыўных актаў, адукацыі і кваліфікацыі", — удакладніла Емяльянава.

Першыя вынікі маніторынгу стануць вядомымі да Новага года. Ацэнкі правераных да гэтага часу цырульняў будуць даступныя на сайце Мінгарвыканкама.

Стужка навiн
0