МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Шквалісты вецер чакаецца на выходных у Беларусі, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі папярэдзілі, што ў бліжэйшыя дні надвор'е ў рэспубліцы пагоршыцца: пройдзе дождж са снегам.
"Раніцай і днём 26 лістапада і ў ноч на 27 лістапада ў паўночных і цэнтральных раёнах краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што парывы ветру будуць дасягаць хуткасці 15-20 м/с. Суразмоўцы адзначылі, што з-за неспрыяльных умоў надвор'я абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную небяспеку. Гаворка ідзе пра шквал, залевы, навальніцы, град, спякоту або маразы і інш. Пры гэтым мяркуецца, што чаканыя з'явы могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды.