Гідрамет пра надвор'е ў пятніцу: мокра, туманна і да 5 градусаў цяпла

© PexelsТуман
Туман - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сталіцы, паводле інфармацыі сіноптыкаў, без істотных ападкаў, чакаецца ад 0 да +2°C.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Сырое туманнае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў пятніцу 25 лістапада, тэмпература паветра днём падымецца толькі да +5°C, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Моцны вецер - Sputnik Беларусь
Гідрамет папярэдзіў пра небяспечны вецер на выходных

Раней сіноптыкі абяцалі, што сярэдняя тэмпература паветра апошняй дэкады лістапада будзе на 1-2°С вышэй за кліматычную норму.

"Будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі — дождж і мокры снег. У асобных рэгіёнах — туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што вецер чакаецца паўночна-заходняга напрамку, парывісты. Максімальная тэмпература паветра ў пятніцу складзе 0..+5°C. У Мінску, па дадзеных суразмоўцаў Sputnik, без істотных ападкаў, а днём паветра прагрэецца да 0..+2°C.

Стужка навiн
0