У Менгарвыканкаме распавялі, колькі будуць каштаваць елкі

© Sputnik / Николай Хижняк / Перайсці ў медыябанкНарыхтоўка елак
Нарыхтоўка елак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да 22 снежня ў Мінску павінны адкрыцца больш за 200 пляцовак, дзе можна будзе набыць елкі ад аднаго да трох метраў.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. З 22 па 31 снежня ў Мінску будуць працаваць 200 елачных кірмашоў, распавёў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксандр Фралоў.

Феерверк у навагоднюю ноч - Sputnik Беларусь
Шэсце Дзядоў Марозаў у Мінску завершыцца светлавым піратэхнічным шоу

"Падрыхтавана больш за 200 пляцовак. Запланаваны дыяпазон цэн для жывых елак складзе ад 7 рублёў для елі ў межах 1 метра. Ель каля трох метраў будзе каштаваць да 23 рублёў. Так што можна будзе падабраць прыгажуню на свой густ", — распавёў Шастакоў.

Мяркуецца, што ў пераднавагоднія дні ў сталіцы будзе прададзена каля 27 тысяч жывых елак. Прычым елку ў кадцы можна набыць ужо цяпер у краме Цэнтральнага батанічнага саду. Такая елка абыйдзецца ад 38 рублёў за дрэва ў паўтара метра да 85 рублёў за двухмятровую елку.

Стужка навiн
0