МІНСК, 6 сне — Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя заклікала беларускіх вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі на дарогах у аўторак 6 снежня з-за пагаршэння ўмоў надвор'я.
Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя 6 снежня на ўсёй тэрыторыі Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі: чакаецца ўзмацненне ветру, мокры снег, а на дарогах — галалёдзіца.
"Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям быць максімальна ўважлівымі на дарозе і выбіраць бяспечную хуткасць руху", — сказалі ў ДАІ Мінскай вобласці.
Там таксама паведамілі, што кіроўцам, кіруючы аўтамабілямі, нельга дапускаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.
"Будзьце асабліва ўважлівыя пры руху на мастах, пуцеправодах, участках дарог, якія праходзяць паблізу вадаёмаў і рэк, а таксама закругленнях, спусках і уздымах дарог", — сказалі ў інспекцыі.
Супрацоўнікі ДАІ заклікалі аўтамабілістаў абавязкова прышпільвацца рамянямі бяспекі.