ГРОДНА, 6 сне — Sputnik, Антон Клімко. У мінулыя выходныя ў Новым замку ў Гродна шпацыравалі крылатыя гусары у цяжкіх даспехах з вялізнымі крыламі за спіной і ваяры ў футравых шапках, упрыгожаных гусінымі пёрамі. У кожнага на сцягне вісела шабля або сякерка.
У Гродна прыехалі каля 50 удзельнікаў польскіх гістарычных клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй касцюмаў і бітваў часоў польскага караля Стэфана Баторыя, і іншыя госці з Польшчы, Чэхіі і Венгрыі.
Так у абласным цэнтры ўспомнілі польскага караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Апошнія гады свайго жыцця ён правёў у Гродне і памёр тут 430 гадоў таму ў Старым замку.
Крылатыя гусары і жартоўныя баі
Тэрыторыя абодвух замкаў на два дні акунулася ў сярэдзіну XVI стагоддзя. Удзельнікі клубаў прывезлі з сабой рэканструяваныя касцюмы, упрыгожаныя мяхамі, рыцарскія даспехі і халодную зброю, якая выкарыстоўвалася 400 гадоў таму. У дворыку Новага замка воіны паказалі гледачам бітвы на шаблях, зладзілі і жартоўныя баі з гледачамі.
У нядзелю адбылося ўрачыстае шэсце ад сцен Новага замка да Фарнага касцёла. Тут прайшло набажэнства ў памяць пра польскага караля.
Любімы горад караля
Гродна быў любімым горадам Стэфана Баторыя і лічыўся неафіцыйнай сталіцай Рэчы Паспалітай. Тут кароль зладзіў сваю рэзідэнцыю і, як сцвярджаюць гісторыкі, за час свайго кіравання правёў больш часу, чым у Кракаве. Па загадзе Стэфана Баторыя ў Гродне перабудавалі Стары замак і Фару Вітаўта (храм быў знесены 55 гадоў таму).
Тут жа вялікі кароль і памёр ад прастуды, якую падхапіў падчас палявання. Каб высветліць прычыну смерці караля, у Гродне правялі першае ва Усходняй Еўропе анатамічнае ўскрыццё цела. Цікава, што Баторый завяшчаў пахаваць яго ў Фары Вітаўта. Праўда, саркафаг з астанкамі караля прабыў у гэтым храме ўсяго паўгода. Затым яго перавезлі ў Кракаў у Вавельскі замак.
Арганізатарамі свята выступілі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз палякаў на Беларусі, варшаўская НДА "Гусар" і група гістарычнай рэканструкцыі "Харугва гетмана Станіслава Жалкеўскага".
Дарэчы, большасць замежных гасцей прыехалі ў Гродна, скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам, які дзейнічае з 16 кастрычніка.
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/25/1026392511_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_796ae75db84df5a10716b256b50633fb.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/18/1026391867_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_054b4521e33e01e2eb9ae81616f46682.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/25/1026392571_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_beb76c8f4b517e8dd3d2dda3f05bbea4.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/17/1026391739_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_60878b47921006e24af220e7c55d9552.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/21/1026392198_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_bf1e772dfe1103587341acec0f9f5029.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/27/1026392739_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_628003c1b7e7acb8334f105b9622c309.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/33/1026393370_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_04af170b143422825eb431b1fb316cb3.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/24/1026392448_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_c0c5dac742282286b89dae3e5fd1c097.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/26/1026392638_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_15a5c6566ff46a6e7fee41b4ea5022b7.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/23/1026392379_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_126bae9349fb70be84ff15ea8607add4.jpg)
![Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі выступілі ў Гродне ў дзень памяці Стэфана Баторыя - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102639/23/1026392317_0:0:2000:1333_600x0_80_0_1_759ca4ef29697bfc887e24b9e9cf5ece.jpg)