Курэйчык і "Party-zan фільм" выходзяць з падполля

© Photo : стоп-кадр YouTubeКадр з фільма "Party-zan фільм"
Кадр з фільма Party-zan фільм - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Навагоднім пракаце камедыя "Party-zan фільм" стане адзінай беларускай карцінай, якая пазмагаецца за гледача з традыцыйным залпам расійскіх навагодніх фільмаў.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Народная камедыя "Party-zan фільм" стане першым у гісторыі айчынным фільмам, які выходзіць у шырокі навагодні пракат, распавёў карэспандэнту Sputnik рэжысёр карціны Андрэй Курэйчык.

"Прэм'ера ў кінатэатрах прызначаная на 29 снежня, так што на навагоднія святы беларусы змогуць выбіраць паміж традыцыйнымі навагоднімі расійскімі франшызамі, замежнымі блокбастарамі і беларускай камедыяй. Думаю, калі выбіраць, над чым пасмяяцца: над чужой рэальнасцю ці над нашай, беларускай — выбар відавочны. Я ведаю, як рабіць камедыі. А беларускае жыццё дае невычэрпныя магчымасці для іроніі", — упэўнены Курэйчык.

Андрэй Курэйчык з'яўляецца аўтарам сцэнарыя некалькіх паспяховых навагодніх камедый: "Ёлкі", "SOS Дзед Мароз!" і іншых. Апошнія гады Курэйчык разам з прадзюсарам і кампазітарам Дзмітрыем Фрыгай і беларускай камандай "Без Буслоў Артс" паслядоўна стварае беларускія нацыянальныя кінапраекты. "Вышэй за неба" і "ГараШ" сталі прыкметнымі падзеямі айчыннага кінематографа, паставіўшы глядацкія і пракатныя рэкорды.

"Я ведаю, як рабіць паспяховыя камедыі, але мне важна, каб мы выйшлі ў пракат менавіта як беларускае кіно. Даказаць, што мы дастаткова разумная, моцная і незалежная нацыя і можам смяяцца над сабой, любіць сваіх артыстаў і музыкаў, і што мы маем свой паспяховы кінематограф", — распавёў рэжысёр.

"Party-zan фільм" зняты без удзелу дзяржаўнага фінансавання. Камедыя здымалася за кошт дапамогі сяброў, партнёраў і ўкладаў прадзюсерскай групы.

Андрэй Курэйчык на прэм'еры свайго фільма - Sputnik Беларусь
Курэйчык: "Party-Zan Фільм" атрымаўся пры мінімуме сродкаў і людзей

"Гэты фільм адбыўся дзякуючы аб'яднанню намаганняў больш чым 20 партнёрскіх праграм і арганізацый. Вялікую дапамогу аказалі і простыя людзі, валанцёры. Мы вельмі ўдзячныя кожнай кампаніі і кожнаму чалавеку, якія дапамаглі беларускаму кіно", — распавяла PR-дырэктар праекта Кацярына Саладуха.

Фільм распавядае пра няўдачлівых маладых прыяцеляў — правінцыйнага бізнесмена Лёху і таленавітага праграміста Дзяніса, якія пускаюцца ў прыгоды дзеля рэалізацыі сваёй беларускай мары — зарабіць лёгка вялікую суму грошай. Здаецца, што лёс ім усміхаецца: нечаканы кантракт на здымкі ваеннага блокбастара для расейцаў з "зоркамі" Данілам Казлоўскім, Гошам Куцэнка і Рэнатай Літвінавай у галоўных ролях, знаёмства з прыгожай брэстчанкай Мартай, любоўная інтрыга і статус "беларускіх кінапрадзюсераў". Але беларуская мара зрываецца ў самы нечаканы момант, і дзейнічаць даводзіцца "па-тутэйшаму"…

Паглядзець беларускую камедыю можна будзе ў кінатэатрах сеткі "SilverScreen", кінатэатрах "Беларусь", "Аўрора", "Мір", "Камсамолец" і "Фалькон-клуб" з 29 снежня, а таксама ў студзені ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Стужка навiн
0