"Гульня тронаў": Баксёрка з Казахстана хоча ахоўваць Дэйенэрыс

© Photo : аккаунт Фируза Шариповой в FacebookКазахстанская баксёрка Фіруза Шарыпава
Казахстанская баксёрка Фіруза Шарыпава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартсменка дзеля ўдзелу ў здымках гатовая нават перанесці свой бой; жаданне жонкі трапіць у серыял падтрымлівае і яе муж.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Казахстанская баксёрка Фіруза Шарыпава можа атрымаць ролю ў папулярным амерыканскім серыяле "Гульня тронаў", паведамляе Sputnik Казахстан.

Не так даўно прафесійная спартоўка паспрабавала сябе ў ролі тэлевядучай на турніры "Еўразія барысы".

"Мае сябры — тэлевізійныя прадзюсары ў Галівудзе, яны сочаць за маімі навінамі. Фіруза ў ролі тэлевядучай многім спадабалася. Мне ўчора патэлефанавалі і прапанавалі даслаць партфоліо Фірузы. Мы пакуль адправілі фота, фота ім спадабалася, яны папрасілі відэа. Яны прапанавалі стваральнікам "Гульні тронаў" зняць яе ў сёмым сезоне", — сказаў менеджэр дзяўчыны Сяргей Завілейскі.

Актрыса Сафі Тэрнер - Sputnik Беларусь
Зорка "Гульні тронаў" распавяла пра сёмы сезон серыяла

Паводле яго слоў, якая роля дастанецца Шарыпавай, пакуль не вядома. "Фіруза сказала, што хацела б згуляць ахоўніцу Дэйенэрыс Таргарыен. Тут, вядома, вырашаць не ёй, што прапануюць, то прапануюць", — дадаў ён.

Завілейскі заявіў, што дзеля гэтай ролі Шарыпава гатовая разгледзець магчымасць адсунуць бой.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што муж баксёрцы не супраць магчымага ўдзелу жонкі ў серыяле. "Ён цалкам яе падтрымлівае, як у боксе, так і ў здымках. Калі яна вядучай выступала, ён дапамагаў, быў побач", — сказаў на заканчэнне Завілейскі.

"Гульня тронаў" — гэта амерыканскі драматычны тэлесерыял у жанры фэнтэзі, створаны па матывах цыкла раманаў "Песьня Лёду і Полымя" амерыканскага пісьменніка Джорджа Марціна.

Стужка навiн
0