МІНСК, 9 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў прэтэнзіі кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта да беларускага харчавання.
Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па праекце дамовы аб Мытным кодэксе ЕАЭС.
"У нас, калі нават усё будзе нармальна, такія дзеячы, як Данкверт і іншыя, аплююць, абілгуць і абгадзяць, як гэта было нядаўна. Аказваецца, у яго кавалак мяса з Беларусі, ці шклянка малака, ці кавалак хлеба захрасае, прадукцыя не тая", — сказаў прэзідэнт, словы якога прыводзіць БелТА.
"І ўрад пры гэтым маўчыць", — дадаў прэзідэнт.
РФ неаднаразова прад'яўляла прэтэнзіі да прадукцыі беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. У канцы лістапада былі ўведзены абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў — ГА "Вахавяк Плюс" і ТАА "Віцебская бройлерная птушкафабрыка". Па звестках ведамства, спецыялісты выявілі ў беларускім мясе лістэрыі: у першым выпадку — у ялавічыне, у другім — у мясе птушкі астуджанай.