МІНСК, 14 сне — Sputnik. Напярэдадні каталіцкага Раства ў Беларусь даставяць часцінку Віфлеемскага агню, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Больш за 15 гадоў існуе традыцыя дастаўляць у краіну агонь перад 25 снежня.
"У Беларусь агонь прыбудзе ўвечары 15 снежня. Урачыстае ўнясенне агню ў Мінскі кафедральны сабор адбудзецца ў суботу 17 снежня ў 22:30", — гаворыцца на сайце канфесіі.
А 18 снежня, у трэцюю нядзелю Адвэнту, каталіцкія скаўты разнясуць Віфлеемскі агонь па парафіях Беларусі, распавялі ў РКЦ у РБ.
Там таксама адзначылі, што кожны год скаўты запальваюць лампаду ў базыліцы Нараджэння Пана ў Віфлееме, затым адмысловым рэйсам полымя прывозяць у Вену.
Адтуль Віфлеемскі агонь распаўсюджваецца па краінах Еўропы шляхам так званай скаўцкай эстафеты: скаўты з розных краін перадаюць полымя адзін аднаму.
Там таксама адзначылі, што Святло Віфлеемскага агню, які сімвалізуе спакой, надзею і згоду, дзякуючы адзінству моладзі розных краін пераадольвае значныя адлегласці.
"Таму варта ўзяць гэты агонь дадому, яшчэ раз нагадаць сабе і сваім блізкім аб надыходзячым Растве", — сказалі святары.
У РКЦ у РБ запрасілі далучыцца да акцыі ў сацсетках, каб распавесці свету пра агонь з Віфлеема. Кожны, хто трымае яго ў руках, можа зрабіць фатаграфію і размясціць яго на сваёй старонцы з хэштэгам #agon'zbetleema2016.
Часціца агню будуць дастаўлена ў шэсць мінскіх каталіцкіх парафій.
Каталікі — другая па колькасці пасля праваслаўных канфесія ў Беларусі.