https://bel.sputnik.by/20161214/chytaem-pa-belarusku-z-velcom-1026521056.html
Радыёпраект "Чытаем па-беларуску з velcom": класіка ў выкананні зорак
Радыёпраект "Чытаем па-беларуску з velcom": класіка ў выкананні зорак
Sputnik Беларусь
Год культуры ў Беларусі сацыяльны адукацыйны праект "Чытаем па-беларуску з velcom" завяршае незвычайнай паэтычнай акцыяй. 14.12.2016, Sputnik Беларусь
2016-12-14T16:20+0300
2016-12-14T16:20+0300
2016-12-14T16:22+0300
у беларусі
падзеі і даты
культура
чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы
беларусь
меліціна станюта
"чытаем па-беларуску з velcom"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102652/08/1026520841_0:51:1024:631_1920x0_80_0_0_1e2b4066257435488e5adb15a8509429.jpg
МІНСК, 14 сне — Sputnik. Вершы беларускіх класікаў у выкананні настаўнікаў праекта, а таксама спецыяльных гасцей прагучаць з 14 па 27 снежня ў эфіры радыё "Мір". Упершыню да праекта далучыліся гімнастка Меліціна Станюта, футбаліст Віталь Радзівонаў, акцер тэатра і кіно Павел Харланчук.Вершы класікаў таксама прачыталі пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алёна Масла, Наталля Бучынская, тэлевядучы Юрый Жыгамонт, вядучы радыё "Мір" Канстанцін Юманаў, кіраўнік аддзела па развіцці фіксаванай сувязі velcom Павел Ганчар. Удзельнікі праекта абралі творы паэтаў і пісьменнікаў, чые юбілеі Беларусь адсвяткавала сёлета: Максіма Багдановіча, Цеткі, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Івана Мележа. У прыватнасці ў выкананні Меліты Станюты можна будзе пачуць верш Івана Мележа "Жураўлі", а Віталь Радзівонаў запісаў твор Максіма Багдановіча "Возера".Адукацыйны праект "Чытаем па-беларуску з velcom" ахапіў ужо 14 000 вучняў 2–3 класаў у 4 рэгіёнах Беларусі. Галоўная мэта праекта – развіць цікавасць у малодшых школьнікаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для ўрокаў распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма. Праводзяць заняткі незвычайныя настаўнікі – вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры. Адмысловымі гасцямі праекта часта таксама становяцца беларускія спартоўцы і тэлевядучыя. Ініцыятарам "Чытаем па-беларуску з velcom" з'яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.Вершы класікаў ужо гучалі на вялікім адкрытым ўроку "Чытаем па-беларуску з velcom", які прайшоў у парку імя Янкі Купалы ў Мінску 28 мая. 16 лістапада ў гродзенскім Новым замку адбыўся спецыяльны занятак, прысвечаны 125-гадоваму юбілею Максіма Багдановіча.
https://bel.sputnik.by/20161207/chytaem-pa-belarusku-z-velcom-1026427497.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102652/08/1026520841_0:19:1024:663_1920x0_80_0_0_fb2571af246a6bd7969d06f7bfcf2827.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, падзеі і даты, культура, чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы, беларусь, меліціна станюта, "чытаем па-беларуску з velcom"
у беларусі, падзеі і даты, культура, чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы, беларусь, меліціна станюта, "чытаем па-беларуску з velcom"
Радыёпраект "Чытаем па-беларуску з velcom": класіка ў выкананні зорак
16:20 14.12.2016 (абноўлена: 16:22 14.12.2016) Год культуры ў Беларусі сацыяльны адукацыйны праект "Чытаем па-беларуску з velcom" завяршае незвычайнай паэтычнай акцыяй.
МІНСК, 14 сне — Sputnik. Вершы беларускіх класікаў у выкананні настаўнікаў праекта, а таксама спецыяльных гасцей прагучаць з 14 па 27 снежня ў эфіры радыё "Мір". Упершыню да праекта далучыліся гімнастка Меліціна Станюта, футбаліст Віталь Радзівонаў, акцер тэатра і кіно Павел Харланчук.
Вершы класікаў таксама прачыталі пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алёна Масла, Наталля Бучынская, тэлевядучы Юрый Жыгамонт, вядучы радыё "Мір" Канстанцін Юманаў, кіраўнік аддзела па развіцці фіксаванай сувязі velcom Павел Ганчар. Удзельнікі праекта абралі творы паэтаў і пісьменнікаў, чые юбілеі Беларусь адсвяткавала сёлета: Максіма Багдановіча, Цеткі, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Івана Мележа. У прыватнасці ў выкананні Меліты Станюты можна будзе пачуць верш Івана Мележа "Жураўлі", а Віталь Радзівонаў запісаў твор Максіма Багдановіча "Возера".
"Я вельмі рады, што змог прыняць удзел у такой цікавай ініцыятыве. Такія праекты дапамогаюць звярнуць увагу людзей на літаратуру, культуру і гісторыю нашай краіны. Ёсць верагоднасць таго, што той, хто захапляецца футболам, таксама зацікавіцца і незвычайнай паэтычнай ініцыятывай. Яна можа натхніць людзей, захапіць творчасцю паэтаў. Магчыма, з’явяцца такія ж тэленавітыя творчыя людзі, якімі былі класікі беларускай літаратуры", – адзначыў вядомы футбаліст клуба БАТЭ, лепшы бамбардзір чампіяната Беларусі 2016 года Віталь Радзівонаў.
Адукацыйны праект "Чытаем па-беларуску з velcom" ахапіў ужо 14 000 вучняў 2–3 класаў у 4 рэгіёнах Беларусі. Галоўная мэта праекта – развіць цікавасць у малодшых школьнікаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для ўрокаў распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма. Праводзяць заняткі незвычайныя настаўнікі – вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры. Адмысловымі гасцямі праекта часта таксама становяцца беларускія спартоўцы і тэлевядучыя. Ініцыятарам "Чытаем па-беларуску з velcom" з'яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вершы класікаў ужо гучалі на вялікім адкрытым ўроку "Чытаем па-беларуску з velcom", які прайшоў у парку імя Янкі Купалы ў Мінску 28 мая. 16 лістапада ў гродзенскім Новым замку адбыўся спецыяльны занятак, прысвечаны 125-гадоваму юбілею Максіма Багдановіча.