МІНСК, 14 сне — Sputnik. Рукапісная кніга "Казкі барда Бідля" брытанскай пісьменніцы Джаан Роўлінг была прададзеная ў аўторак на лонданскім аўкцыёне Sotheby's за 368,8 тысячы фунтаў стэрлінгаў (467 тысяч долараў ЗША), гаворыцца ў паведамленні аўкцыённага дома.
"У другой палове дня асобнік кнігі "Казкі барда Бідля" (Tales of Beedle the Bard), створаны, напісаны ад рукі і праілюстраваны Роўлінг быў прададзены за 368 тысяч 750 фунтаў стэрлінгаў ананімнаму пакупніку, які рабіў стаўкі па тэлефоне. Экземпляр з'яўляецца трэцім з сямі, якія Роўлінг зрабіла сама", — гаворыцца ў прэс-рэлізе Sotheby's.
Прададзены асобнік пісьменніца падарыла брытанскаму выдаўцу Бары Канінгему, які выдаў яе першую кнігу пра Гары Потэра. Кніга змяшчае прысвячэнне і падзяку выдаўцу.
Карычневая скураная вокладка кнігі ўпрыгожана сям'ю напаўкаштоўнымі камянямі і чэрапам, выкананым з срэбра. Усе сем асобнікаў кнігі былі выпушчаныя ў 2007 годзе для продажу на дабрачынным аўкцыёне, адна з кніг набыта кампаніяй Amazon амаль за два мільёны фунтаў стэрлінгаў.
Эстымейт лота складаў 300-500 тысяч фунтаў стэрлінгаў.