Мінск і Масква могуць вярнуцца да пытання адзінай візы пасля 2020 года

© SputnikБеларускі пашпарт
Беларускі пашпарт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У МУС мяркуюць, што краіны павінны сфармаваць адзіныя стандарты выдачы візаў для грамадзян трэціх краін.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Беларусь і Расія могуць падысці да пытання аб увядзенні адзінай візы пасля 2020 года, паведаміў журналістам у пятніцу кіраўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Намеснік дырэктара дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Канкрэтных тэрмінаў адмены віз для іншаземцаў няма

"Адзіная віза стаіць на парадку дня. Але не ў рамках гэтага плана (да 2020 года — Sputnik), а, хутчэй за ўсё, у іншым плане, які будзе прыняты ўжо пасля 2020 года", — сказаў Бягун.

Паводле яго слоў, неабходны комплекс мерапрыемстваў, звязаных з фарміраваннем агульных стандартаў выдачы візаў, агульных інфармацыйных рэсурсаў, агульных патрабаванняў па ўезду грамадзян трэціх дзяржаў на тэрыторыю Беларусі і Расіі.

Бягун адзначыў, што патрабуецца таксама вырашыць пытанне з дамовамі па выезду грамадзян Беларусі і Расіі ў трэція краіны ў рамках бязвізавага рэжыму. "Цяпер пералік дзяржаў, куды грамадзяне нашых дзяржаў могуць уязджаць без віз, адрозніваецца", — растлумачыў ён.

Стужка навiн
0