МІНСК, 19 сне — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на аўторак 20 снежня ў Беларусі з-за туману, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што на гэтым тыдні ў рэспубліцы чакаецца няўстойлівае надвор'е: тэмпература днём будзе вышэй за нуль, магчымы кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і дажджу.
"У аўторак на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску чакаецца туман: бачнасць у тумане — 100-500 метраў", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама праінфармавалі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Раней Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў паведаміў, што ў аўторак у асобных раёнах Беларусі пройдзе мокры снег, дождж, а тэмпература паветра на працягу сутак складзе —3..+3°С, ноччу па паўночным усходзе да —7°С.