МІНСК, 20 сне — Sputnik. Міністэрства аховы здароўя ўвяло абмежавальныя меры ў дачыненні да продажу ў аптэках спіртазмяшчальных лекавых сродкаў, паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Настойка глогу — досыць папулярны сродак для апахмелу ў некаторай часткі насельніцтва Беларусі з-за нізкай цаны і высокага ўтрымання спірту. Раней медыкі прапаноўвалі меры па абмежаванні продажу спіртавых настоек, у тым ліку шляхам увядзення на іх рэцэптурнага водпуску ў аптэках.
"У сувязі з ростам немедыцынскага спажывання спіртазмяшчальных настоек, якія выпускаюцца і зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, такіх як "Глогу настойка", "Сардэчніка настойка", "Валяр'яны настойка", "Календулы настойка" і "Мурашыны спірт", Міністэрства аховы здароўя ўстанаўлівае норму аднаразовай рэалізацыі для такіх лекавых сродкаў адзін флакон", — гаворыцца ў лісце ведамства.
Пры гэтым такія лекі забаронена прадаваць у аптэках ноччу, а ў выпадку звароту грамадзян у начны час на за настойкамі ім варта прадаваць аналагі, якія выпускаюцца ў іншых формах — таблетках, мазях, капсулах, гелях.