МІНСК, 21 сне — Sputnik. Кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў Брэсце і рэгіёне падаражэе з 22 снежня, адпаведнае рашэнне Брэсцкага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Кошт праезду ўжо павялічыўся ў Мінску і вобласці, а таксама ў Віцебскім і Гомельскім рэгіёнах. У абласцях квіток цяпер каштуе 45 капеек за рэгулярныя маршруты і 55 — за квіткі на экспрэс-аўтобусы.
У сталіцы праезд падаражэў у сераду — квіток на наземны транспарт цяпер каштуе 55 капеек, жэтон метрапалітэна — 60 капеек. Таксама ў Мінску са студзеня з'явяцца новыя віды праязных — іх кошт зацвердзіў Мінгарвыканкам. Мінчане і госці горада могуць купіць праязныя квіткі на суткі (2 рублі 60 капеек), двое сутак (4,59), трое сутак (6,32). 90-дзённы праязны абыйдзецца ў без дзесяці капеек сто рублёў. Таксама з'явіцца праязны на 100 паездак ва ўсіх відах наземнага транспарту, яго кошт складзе 43 рублі 58 капеек.