МІНСК, 27 сне – Sputnik. Аб сакрэце прыгатавання вігілійнага хлеба паведамляе ў рэпартажы з аплаткарні сясцёр назарэтанак "Лідская газета".
Вігілійным хлебам, выпечаным сёстрамі-назарэткамі з Навагрудку, дзяляцца вернікі з парафій Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Пінскай, Віцебскай і нават Мінскай. Белы кавалак тонкага прэснага хлеба вандруе з рук у рукі родных і блізкіх з пажаданнямі і словамі паяднання. Вігілійны хлеб набывае свой сакрамэнтальны сэнс толькі тады, калі пераўтвараецца ў Цела Хрыста падчас Эўхарыстыі.
Аднак пакуль аплаткі не асвечаныя, яны з’яўляюцца простым прадуктам з мукі вышэйшага гатунку і вады. Працэс дастаткова хуткі, кожная аплатка выпякаецца не болей за 20-25 секунд. Сёстры назарэтанкі старанна сочаць за яго якасцю, таму, перш чым адправіцца па парафіях, аплаткі праходзяць яшчэ адзін кантроль – на правільнасць формы, калі выбіраюцца толькі роўныя і правільныя аплаткі.
Калі вігілійная аплатка не атрымалася, з яе спецыяльнай машынкай-прэсам адным выразаюцца камуніканты (круглы белы хлеб, які на святой Імшы пераўтвараецца ў Цела Езуса Хрыста, якое вернікі спажываюць падчас абраду святой Камуніі) і гостыі – круглы камунікант большага памеру, які святар трымае ў руках падчас малітвы кансэкрацыі на святой Імшы.
Зусім непрыдатныя, патрэсканыя і паламаныя аплаткі, таксама як і рэшткі цеста ад выпечкі, аддаюцца на корм жывёлам парафіян.