МІНСК, 27 сне — Sputnik. Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу vkurier.by, паведамілі ў ведамстве.
"Папярэджанне вынесена 26 снежня 2016 года за распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам", — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Мінінфарма ў аўторак.
Ведамства не паведаміла, якая публікацыя vkurier.by стала падставай для вынясення папярэджання. Згодна з беларускім заканадаўствам, сайт можа быць заблакаваны пасля двух папярэджанняў ад Мінінфарма на працягу года.