МІНСК, 29 сне — Sputnik. Алег Навіцкі — камандзір касмічнага карабля "Саюз МС-03" даслаў з космасу віншаванне роднай краіне з Новым годам. Пра гэта паведамілі ў пасольстве рэспублікі ў Расіі.
"Жадаем касмічных поспехаў ва ўсім і вялізнага зямнога шчасця!!!" — перадаў касманаўт з Міжнароднай касмічнай станцыі.
На МКС разам з лётчыкам-касманаўтам героем Расіі беларусам Алегам Навіцкім працуюць астранаўты з Францыі і ЗША.
Алег Навіцкі паходзіць з гораду Чэрвень Мінскай вобласці. Цяперашняя экспедыцыя — яго другі палёт у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года як камандзір карабля "Саюз ТМА-06 М".